2011-04-09 13:26:59

“L'Osservatore Romano”: смяротныя абдымкі музеяў


RealAudioMP3 Як шмат зла можа зрабіць пазбаўленне твора мастацтва, – але і традыцыі, – яго арыгінальнага кантэксту праз перанясенне, напрыклад, у музей. Аб гэтым піша сённяшняе “L'Osservatore Romano”.

Выданне салідарнае са сваім публіцыстам Люцэттай Скарафія, якая выказвае шкадаванне з нагоды сітуацыі, якая склалася ў італьянскім горадзе Матэра пасля таго, як ён увайшоў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Горад пакінулі пастаянныя жыхары, ён стаў "дасканалым але безжыццёвым фонам для турыстаў".

Умяшанне ЮНЕСКА, пішыцца ў ватыканскім выданні, "мае сэнс толькі тады, калі яго мэта – захаванне чагосьці, што ўжо памёрла, каб прадухіліць яго расклад; але губляе сэнс, калі існуюць спробы абараніць ад дэградацыі тое, што жыве сваім уласным жыццём, бо не можна вылечыць здаровага".

Аўтары ўжо ў назве артыкуле гавораць пра "смяротныя абдымкі музею". На іх думку, "часта самым лютым ворагам твору з’яўляецца не адсутнасць клопату, а яго празмерная колькасць".







All the contents on this site are copyrighted ©.