2011-04-09 14:16:45

Збіраецца камісія па справах Касцёла ў Кітаі


RealAudioMP3 З 11 па 13 красавіка ў Ватыкане сустрэнуцца члены камісіі па справах Касцёла ў Кітаі. Папа Бэнэдыкт XVI стварыў гэты орган у 2007 г. для вывучэння важных пытанняў, звязаных з жыццём Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне. У камісію ўваходзяць высокія прадстаўнікі Рымскай курыі, кампетэнтныя ў дадзеным пытанні, а таксама члены кітайскага епіскапату і манаскіх супольнасцяў.

Першае пленарнае пасяджэнне гэтага органу адбылося 10-12 сакавіка 2008 г. Яго тэмай быў ліст, які Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў кітайскім католікам 27 мая 2007 г. Падчас двух наступных пасяджэнняў, у 2009 г. і 2010 г., разглядаліся пытанні чалавечай, інтэлектуальнай, духоўнай і пастырскай адукацыі семінарыстаў і кансэкраваных асоб, а таксама пастаяннай фармацыі святароў.

Падчас пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца на наступным тыдні, будзе разглядацца душпастырская сітуацыя ў дыяцэзіях Кітаі, з асаблівым націскам на праблемы, з якімі сутыкаецца Касцёл у абвяшчэнні Евангелля ў сённяшніх сацыяльных і культурных умовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.