Ватыканскія музеі супрацоўнічаюць з расійскімі мецэнатамі
15 красавіка ў Ватыканскіх
музеях адкрыецца першая ў іх гісторыі выстава з Расіі. Яна носіць назву “Фабержэ.
Святыя вобразы”. Прадстаўнік расійскага фонду “Сувязь часоў”, арганізатара выставы,
адзначыў, што маючая адбыцца экспазіцыя стане не проста першай выставай з Расіі. Ён
паведаміў, што “да гэтага часу яшчэ ні адна выстава такога роду ні з адной краіны
свету не праходзіла на тэрыторыі Ватыкана”. На дасягненне дамоўленасці і падрыхтоўку
экспазіцыі спатрэбілася прыкладна чатыры гады.
Выстава атрымала падтрымку і
благаслаўленне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Прадстаўнік фонду выказаў
надзею, што гэты праект "стане новай цаглінкай у развіцці адносін Каталіцкага Касцёла
і Праваслаўнай Царквы". Тым больш, што выстава прымеркавана да Вялікадня, які ў гэтым
годзе і праваслаўныя, і католікі адзначаюць у адзін дзень, 24 красавіка.
У
дні працы выставы ў Ватыкане адбудзецца яшчэ адна грандыёзнае падзея – беатыфікацыя
папы Яна Паўла II.
"Галоўная асаблівасць выставы – яе рэлігійны характар".
На ёй будуць прадстаўлены шматлікія абразы і аклады, якія належалі расійскай царскай
сям'і. "Гэта было пажаданнем Ватыкана", - патлумачылі ў фондзе
Выстава застанецца
ў ватыканскіх музеях да 11 чэрвеня, а яе ўрачыстае адкрыццё ў зале Рафаэля адбудзецца
14 красавіка з удзелам прадстаўнікоў расійскага ўрада.