2011-04-09 13:58:37

Бэнэдыкт XVI на прэм’еры фільма пра Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 9 красавіка ў 17.30 гадзін у Зале Кансісторыяў Ватыкана адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма пад назвай "Пілігрым у белым", прысвечанага асобе і жыццю Яна Паўла II. На ёй будзе прысутнічаць папа Святы Айцец. Сімвалічна, што менавіта ў гэтай зале Апостальскага палацу Бэнэдыкт XVI падпісаў дэкрэт аб беатыфікацыі свайго папярэдніка.

Рэжысёр фільма, паляк Яраслаў Шміт. Аўтары заяўляюць, што хоць пра Яна Паўла ІІ знята ўжо каля 150 фільмаў, іх праца стане сапраўднай з’явай у іх шэрагу. Гэта унікальны прает, праца над якім працягвалася на працягу 4 гадоў, а здымкі праходзілі на чатырох кантынентах. У фільме прымаюць удзел бліжэйшыя супрацоўнікі памерлага ў 2005 г. Пантыфіка: яго асабісты сакратар, цяперашні Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы Хаакін Наварра-Вальс, а таксама галоўны цырымонімайстар папы Яна Паўла ІІ арцыбіскуп П’ера Марыні.







All the contents on this site are copyrighted ©.