2011-04-09 14:42:55

Беларусь: дэ-юрэ факультатывы па вывучэнні праваслаўя могуць існаваць


RealAudioMP3 Беларуская Праваслаўная Царква і Мінадукацыі Беларусі падпісалі праграму супрацоўніцтва на наступныя 4 гады. Дакумент афіцыйна замацаваў магчымыя варыянты ўзаемадзеяння Царквы і школы, у тым ліку вышэйшай.

Гэта ўжо трэцяя праграма супрацоўніцтва, дапрацаваная з улікам мінулых спроб і памылак. Асаблівая ўвага ў ёй была нададзена развіццю факультатываў ў школах. Дэ-юрэ яны могуць існаваць, аднак навучальны план для 1-11-х класаў – пакуль у стадыі дапрацоўкі. Закранута пытанне занятасці спецыялістаў па тэалогіі. Сёння, напрыклад, далёка не ўсе выпускнікі Інстытута тэалогіі БДУ знаходзяць працу. Упершыню палажэнні праграмы вышлюць ва ўсе беларускія школы без выключэння. Гэта магчыма стане падставай для больш актыўнай працы духавенства з педагогамі, бацькамі і вучнямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.