2011-04-08 16:01:03

Папа Бэнэдыкт ХVI глыбока крануты смерцю мігрантаў з Лівіі


RealAudioMP3 Прэс-служба Святога Пасаду выступіла з заявай наконт адбыўшайся нядаўна трагедыі ў Міжземным моры. “Трагічная смерць эмігрантаў, якія кіраваліся з Паўночнай Афрыкі ў Еўропу глыбока ўзрушыла Святога Айца”, - гаворыцца з заяве прэс-слубы Апостальскай Сталіцы. “Папа ўважліва сочыць за падзеямі і занепакоены лёсам эмігрантаў у гэты драматычны перыяд”.

“Бэнэдыкт ХVI і ўвесь Касцёл моліцца за ўсіх ахвяраў трагедыі, незалежна ад іх нацыянальнай, сацыяльнай ці рэлігійнай прыналежнасці. Ён моліцца за жанчын і дзяцей, якія губляюць сваё жыццё ўцякаючы ад бяды, несправядлівасці ці гвалту, шукаючы апекі, гасціннасці і больш гуманных умоваў жыцця”, - адзначыў кіраўнік прэс-службы Ватыкана кс. Фэдэрако Ламбардзі.

Святар таксама падкрэсліў, што сярод ахвяр трагедыі ў Міжземным моры ёсць эрытрэйскія эмігранты- католікі, якія знаходзіліся ў Лівіі і актыўна ўдзельнічалі ў жыцці мясцовай каталіцкай супольнасці”.

Нагадаем, што трагедыя адбылася ў праліве Сыцыліі, калі перавярнулася баржа з эмігрантамі. На яе палубе знаходзілася больш за 200 чалавек, з якіх загінула каля 150.








All the contents on this site are copyrighted ©.