2011-04-08 16:40:47

"Любоў гэта не выдумка" - трэццяе вялікапостнае казанне айца Раньера Канталамесы


RealAudioMP3 8 красавіка папа Бэнэдыкт XVI разам з супрацоўнікамі Рымскай курыі выслухалі трэццяе вялікапостнае казанне айца Раньера Канталамесы, прапаведніка Папскага дома. Сённяшняе разважанне айца Канталамесы назавалася “Любоў гэта не выдумка”.

Напачатку свайго казання айцец Канталамеса задаўся пытаннем: як атрымоўваецца, што з ракі Іардан утвараюцца два мора – Галілейскае, поўнае рыбы і іншых жывых стварэнняў і Мёртвае, у якім ёсць толькі соль? “Часткова адказаць на гэтае пытанне можна заўважыўшы, што вада з Іардана, якая трапляе ў Галілейскае мора, не затрымліваецца ў ім, але пітае ўсе навакольныя землі. Мёртвае мора насупраць, атрымлівае ваду, але з яго не выходзіць ні кроплі. Гэта вельмі сімвалічна. Мы не можам абмежавацца толькі тым, што атрымліваем любоў, але павінны таксама дарыць яе. Вада, якуе нам дае Езус, павінна стацца ў нас “жывым фантанам”, - сказаў прапаведнік Папскага дома.

Айцец Канталамеса звярнуў увагу на тое, што запаведзь любіць бліжняга прысутнічала яшчэ ў Старым Запавеце, аднак Езус называў яе “сваёй” запаведзю, “новай запаведзю”. “Чаму? Справа ў тым, што ў запаведзі любові да бліжняга ў Новым запавеце змяніліся аб’ект, суб’ект і матыў. Па-першае, нашым бліжнім стаў кожны чалавек, нават вораг! Суб’ектам любові да бліжняга стаў я сам. І нарэшце змяніўся матыў і вымярэнне любові да бліжняга – любіць не “як сябе самаго”, але “як Бог палюбіў нас”! Чалавек можа любіць сябе ў спосаб памылковы, г.зн., жадаць зла, а не дабра, любіць нешта другаснае, а не цнатлівае, а любоў Бога заўсёды вядзе да праўды, да дабра, да Айца”, сказаў італьянскі капуцын.

“Шчыра любіць бліжняга г.зн любіць так глыбока, што ў такой любові не магчыма падмануць сябе самаго. У такой любові стаіш перад самім сабой, перад сваім уласным сумленнем, перад поглядам Бога. Такая любоў выходзіць з глыбіні сэрца. “З новага сэрца і новага Духа”, які мы атрымалі ў часе Хросту”, - адзначыў айцец Раньера Канталамеса.

Акрамя таго італьянскі прапаведнік звярнуў увагу на неабходнасць любові ўнутры сённяшняга Касцёла. “Калі аб любові гаворыцца ў апостальскіх тэкстах, аб ёй не гаворыцца абстрактна, але звяртаецца ўвага на тое, што любоў з’яўляецца фундаментам на якім будуюцца хрысціянскія супольнасці. У адной са сваіх прамоваў папа Павел VI казаў: “Сёння Касцёл патрабуе адчування любові паміж усімі сваімі членамі. Любові бескарыснай, якая ў нашыя сэрцы патрапіла праз дзеянне Духа Святога”, - сказаў на заканчэнне свайго сённяшняга казання айцец Канталамеса.








All the contents on this site are copyrighted ©.