2011-04-08 16:13:21

Каталіцкія біскупы Еўропы салідарныя з народам Кот- д’Івуар


RealAudioMP3 Кардынал Ёсіп Божаніц, арцыбіскуп Загрэба і сустаршыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, накіраваў ліст да Апостальскага нунцыя ў Кот- д-Івуар, арцыбіскупа Мадтга Амброзэ са словамі падтрымкі і салідарнасці. У пасланні падкрэсліваецца “блізкасць біскупаў Еўропы да народу Кот-д’Івуары”.

“Мы сочым за сітуацыяй ў краіне, у прыватнасці за тым, што адбываецца ў Абіджане, - піша кардынал Божаніц, - Мы молімся за хуткае спыненне ваенных дзеянняў. Яны прыносяць шматлікія смяротныя ахвяры, асабліва сярод грамадзянскага насельніцтва. Ваенныя дзеянні прымусілі тысячы людзей пакінуць краіну”.

Кардынал Божаніц нагадаў словы папы Бэнэдыкта ХVI да насельніцтва Кот-д’Івуары, каб “спыніць ваенныя дзеянні і пачаць дыялог, каб пазбегнуць далейшага кровапраліцця. Бо гвалт і нянавісць заўсёды з’яўляюцца паразай”.

“Усім хачу сказаць, што Касцёлы Еўропы вас не забылі і моляцца за вас. Ёсць надзея для Афрыку, ёсць надзея для Кот- д’Івуар, заўсёды ёсць альтэрнатыва для зброі: гэта шлях любові”, - піша кардынал Божаніц Апостальскаму нунцыю ў Кот- д’Івуар.








All the contents on this site are copyrighted ©.