2011-04-08 16:08:47

Апостальская Сталіца арганізуе сустрэчу з блогерамі


RealAudioMP3 З незвычайнай ініцыятывай сустрэчы блогераў у Ватыкане выступілі Папская рада па культуры і Папская рада па сродках масавай камунікацыі. Мэта ініцыятывы- забеспячэнне дыялогу паміж блогерамі і прадстаўнікамі Касцёла а таксама абмен вопытам ў гэтай галіне.

Першае такое спатканне запланавана на 2 мая, на наступны дзень пасля беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. Сярод удзельнікаў чакаюцца кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, арцыбіскуп Клаўдыё Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі і прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

Задачы першай сустрэчы: ўсталяванне кантактаў з прадстаўнікамі інтэрнэт-прасторы, пошук новых шляхоў супрацоўніцтва, а таксама нефармальны дыялог паміж удзельнікамі








All the contents on this site are copyrighted ©.