У лурдскім санктуарыі
працягваюцца працы пленарнай асамблеі Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Францыі. Кардынал
Андрэ Вэн-Труа, арцыбіскуп Парыжа і старшыня біскупскай канферэнцыі, у сваім выступленні
адзначыў, што незадаволенасць з боку грамадскасці краіны некаторымі мусульманскімі
меншасцямі, парадаксальна, але можа зменшыць уздзеянне лаіцызму ў яго закрытай форме,
якая выступае супраць усякіх праяваў рэлігійнасці ў грамадстве”.
Кардынал спаслаўся
на сустрэчу аб свецкасці і ісламе, якую на днях правёў у Парыжы “Саюз за народны рух”
(UMP), партыя Прэзідэнта Рэспублікі Нікаля Сарказі і прэм’ер-міністра Франсуа Філона.
Арцыбіскуп
Парыжа нагадаў аб нядаўняй заяве біскупскай канферэнцыі адносна палітыкі ўзгаданай
партыі. “Нам не патрэбны ніякія вялікія дэбаты для лепшага зразумення і ажыццяўлення
талерантнасці і павагі”, - адзначыў кардынал Вэн-Труа. Іерарх заклікаў урад больш
адкрыта і ясна інтэрпрэтаваць законы і правілы, якія вызначаюць асновы “свецкага пакта”
Францыі.
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Францыі нагадаў іншую актуальную
для краіны праблему – праект закона аб біяэтыцы. Яго пачалі абмяркоўваць у Сенаце
6 красавіка.
“Спадзяемся, - сказаў кардынал Вэн-Труа, - што сенатары не зменяць
пастаноў, прынятых большасцю парламента і не стануць на шлях еўгенікі, асабліва ў
выпадках трысоміі 21 (сіндрому Даўна)”. Кардынал выказаў спадзяванне, што сенатары
не дазволяць знішчэнне чалавечых эмбрыёнаў, як матэрыялу для даследванняў.