2011-04-07 14:06:39

На радзіме Папы адзначаць дзень яго нараджэння


RealAudioMP3 16 красавіка ў баварскім гарадку Марктль-ам-Ін, дзе 84 гады таму нарадзіўся Ёзэф Ратцынгер – папа Бэнэдыкт XVI, зноў адкрыюцца дзверы мемарыяльнага дома-музея Пантыфіка. Новы сезон адкрые выстава пад назвай “Да вольнасьці пакліканы вы ... “ (Гал 5,13) Свабода ў думках і жыцці Бэнэдыкта XVI”.

19 красавіка з удзелам выдатных каталіцкіх тэолагаў адбудзецца сімпозіўм, прымеркаваны да чарговай гадавіны абрання Папы (19 красавіка 2005 г.). Удзельнікі абмяркуюць “Крызіс веры ў заходнім свеце. Уклад Ёзэфа Ратцынгера ў сучасны Касцёл”.

Выстава і навуковы сімпозіўм арганізаваны касцёльна-грамадскім фондам, які дзяйнічае пры доме-музее Пантыфіка на яго радзіме.








All the contents on this site are copyrighted ©.