2011-04-07 15:07:44

Кардынал Шонборн прадставіць у Ватыкане "YouCat"


RealAudioMP3 Кардынал Крыстаф Шонборн у наступную сераду 13 красавіка правядзе ў Рыме сусветную прэзентацыю новага моладзевага катэхізіса пад назвай “YouCat". Як паведамляе прэс-служба Апостальскай Сталіцы, аўстрыйскі іерарх прадставіць выйшаўшы ужо на 13 мовах катэхізіс разам са старшынёй Папскай рады па справах свецкіх кардыналам Станіславам Рылка і старшынёй Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскупам Рыно Фізікелла. На прэзентацыі будуць прысутнічаць таксама два маладыя чалавекі, якія ўнеслі свой ​​уклад у з'яўленне "YouCat”.

Першым выданнем катэхізіса стала нямецкае. 300-старонкавы катэхізіс для моладзі 25 сакавіка быў прадстаўлены ў Вене, а праз тры дні ў нямецкім Майнцы.

Катэхізіс – гэта вынік працы апошніх чатырох гадоў пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Вены з удзелам нямецкіх тэолагаў і рэлігійных педагогаў. Акрамя таго, каля 60 маладых людзей прынялі ўдзел у праекце. Выдаўцом з’яўляецца аўстрыйская біскупская канферэнцыя.

Катэхізіс павінен растлумачыць маладым людзям навучанне Каталіцкага Касцёла на зразумелай і даступнай для іх мове. Каля 700 тыс. экзэмпляраў "YouCat" у жніўні будуць распаўсюджаны сярод удзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе, як асабісты падарунак ад Святога Айца.







All the contents on this site are copyrighted ©.