2011-04-07 13:05:29

Арцыбіскуп Кіпра: “хрысціяне застануцца на Блізкім Усходзе”


RealAudioMP3 У Бруселі праходзіць пленарная асамблея Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці, якая прасвечана сітуацыі Касцёлаў на Блізкім Усходзе. Мараніцкі арцыбіскуп Кіпра Юсэф Суйеф сказаў падчас форуму, што “хрысціяне застануцца на Блізкім Усходзе нягледзячы на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца ў сваім жыцці”. Паводле арцыбіскупа, “настаў час, каб аддаць пашану людзям, якія жывуць у несправядлівасці”. “Хрысціяне з’яўляюцца носьбітамі культуры і надзеі, міру і паяднання, аб чым нагадаў Сінод Біскупаў для Блізкага Усходу”, - заўважыў іерарх, - і па гэтай прычыне, іх прысутнасць неабходна як мусульманам, так і няверуючым.”

Мараніцкі арцыбіскуп Кіпра звярнуў увагу на тое, што “хрысціяне, маючы ў цэнтры чалавека і яго годнасць, удзельнічаюць у жыццці грамадства Блізкага Усходу разам са сваімі суайчыннікамі. Яны ствараюць умовы для развіцця грамадства, каб у ім існавала справядлівасць і, перш за ўсё, прабачэнне, якое з’яўляецца ключавой праблемай на Блізкім Усходзе”, - сказаў арцыбіскуп Юсэф Суйеф.

На Блізкім Усходзе існуюць розныя выклікі, напрыклад міграцыя. “Вырашэнне гэтай праблемы – доўгі і складаны працэс. Хрысціяне Блізкага Усходу павінны мець добрыя адносіны паміж сабой, каб сведчыць аб тых евангельскіх каштоўнасцях, якія іх яднаюць”, - заявіў мараніцкі арцыбіскуп Кіпра.







All the contents on this site are copyrighted ©.