2011-04-06 12:17:38

Італія: набажэнствы ў гадавіну землятрусу ў Аквіле


RealAudioMP3 Другую гадавіну разбуральнага землятрусу ў цэнтральна-італьянскім горадзе Аквіла, які забраў жыцці 309 чалавек, успамінаюць сёння ў Італіі. З факельнага шэсця пачаліся сённяшняй ноччу мемарыяльныя мерапрыемствы. У адміністрацыйны цэнтр вобласці Абруца прыбудуць прэзідэнт Італьянскай рэспублікі Джорджа Напалітана і іншыя афіцыйныя асобы, якія прымуць удзел у жалобным набажэнстве ў катэдральным касцёле Аквілы.

Землятрус магнітудай 5,8 бала адбыўся ў 3.23 гадзін па мясцовым часе 6 красавіка 2009 года. Тады тысячы людзей засталіся без прытулку, больш за палова будынкаў у Аквіле і наваколлі ператварылася ў руіны. Праз два гады пасля трагедыі цэнтр сярэднявечнага горада, які ўяўляе архітэктурна-гістарычную каштоўнасць, застаецца зачынены, але тут працягвае дзейнічаць універсітэт.

У ліпені 2009 года прэм'ер-міністр Сільвіо Берлусконі прыняў рашэнне правесці саміт "васьмёркі" у Аквіле для прыцягнення ўвагі міжнароднай супольнасці да наступстваў прыродных катастроф. Усе сённяшнія мемарыяльныя акацыі праходзяць пад знакам салідарнасці з Японіяй, якая нядаўна перажыла разбуральныя землятрус і цунамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.