2011-04-06 15:35:09

Танзанія: епіскапат занепакоены папраўкамі да Канстытуцыі


RealAudioMP3 Камісія “Справядлівасць і мір” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Танзаніі накіравала ў міністэрства юстыцыі і канстытуцыйных спраў краіны адмысловы ліст, у якім выказала занепакоенасць праектам паправак у Канстытуцыю. Іерархі напісалі: “Мы былі здзіўлены, бо ўвесь канстытуцыйны працэс (паводле законапраета) пачынаецца і заканчваецца на прэзідэнце”. Біскупы адзначылі, што "заклік да новай Канстытуцыі быў вынікам жадання і нават гневу грамадскасці краіны, якое чакае пераменаў". Аднак, на думку іерархаў, законапраект канстытуцыйных паправак, прадстаўлены ў парламенце, не спаўняе спадзяванняў насельніцтва. А гэта, на самой справе, можа толькі павялічыць гнеў, які ўжо існуе ў грамадстве. Члены камісіі “Справядлівасць і мір” заклікаюць міністэрства юстыцыі правесці шырокае грамадскае абмеркаванне законапраекту, каб асягнуць патрэбны кансэнсус у гэтай справе.

У Танзаніі на думку некаторых экспертаў існуе небяспека радыкальнай ісламізацыі. На Сінодзе Біскупаў для Афрыкі ў 2009 г., арцыбіскуп Сонгеа Норберт Мтэга казаў: "Мы любім мусульман. Сумесная жыццё з імі – гэта наша гісторыя і культура. Але небяспека, якая пагражае свабодзе Афрыкі, суверэнітэту, дэмакратыі і правам чалавека, – гэта, перш за ўсё, ісламскі палітычны фактар”. У той час іерарх звяртаў увагу на тое, што на кантыненце мае месца “выразна вызначаны план і цалкам пэўны працэс” ідэнтыфікацыі ісламу з палітыкай і наадварот “ва ўсіх афрыканскіх краінах”. На думку арцыбіскупа Мтэгі існуе “ісламскі фінансава-крэдытны фактар, у выніку якога вялікія грашовыя сумы пераводзяцца ў афрыканскія краіны, каб дэстабілізаваць свет і знішчыць хрысціянства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.