У базыліцы св. Пятра
ў Ватыкане завершана падрыхтоўка да перапахавання папы Яна Паўла II. Капліца св. Себасцьяна
адрэстаўравана і адноўлена, паінфармаваў кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы
кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
Раніцай 1 мая труна з целам Пантыфіка будзе спачатку
змешчана перад Папскім алтаром у базыліцы св. Пятра, а пазней перанесена ў капліцу
св. Себасцьяна, размешчаную справа ля ўваходу ў базыліку, усяго ў некалькіх метрах
ад знакамітай скульптуры "Пьета" Мікеланджэла.
Астанкі папы Інакенція XI (1676-1689),
якія знаходзяцца ў капліцы св. Себасцьяна зараз, увечары 29 красавіка знойдуць спачын
ў алтары Перамянення ў левай частцы базылікі св. Пятра. Цырымонію пераносу астанкаў
папы Інакенція XI узначаліць кардынал Анджэла Камастры.