2011-04-06 13:40:22

Кот-д'Івуар: папскі пасланнік не можа прыбыць у сталіцу краіны


RealAudioMP3 Папскі пасланнік у Кот-д'Івуар, краіну, дзе на працягу чатырох месяцаў трывае грамадзянская вайна, не можа прыбыць у Абіджан, дзе ідуць пастаянныя баі паміж прыхільнікамі канкуруючых паміж сабой прэзідэнтаў: Ларана Гбагбо і Алассана Уаттары. Кардынал Петэр Кодво Тарксан павінен быў ад імя Бэнэдыкта XVI заклікаць да паяднання і міру.

Старшыня Папскай рады “Справядлівасць і мір” пакінуў Рым 1 красавіка і адправіўся ў Гану, якая мяжуе з Кот-д'Івуарам. Аднак, ён быў вымушаны застацца ў Акры, бо з-за баявых дзеянняў у Абіджане адтуль прыпынена авіязлучэнне. "Расчараваны" сітуацыяй, вырашыў сёння вярнуцца ў Рым, паінфармаваў Апостальскі нунцый у Кот-д'Івуары, арцыбіскуп Аброзэ Мадта.

Ён дадаў, аднак, што "усе яго чакалі". З ім хацеў сустрэцца як сыходзячы прэзідэнт Ларан Гбагбо, так і прызнаны міжнароднай супольнасцю яго пераемнік Алассан Уаттара.








All the contents on this site are copyrighted ©.