Кардыналы Кох і Каспер выступаюць за новы літургічны рух
Кардынал Вальтэр Каспер
заклікаў да "аднаўлення літургічна-сакрамэнтальнай культуры". Літургіі не можна пастаянна
"перарабляць", сказаў былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству
на сімпозіўме, прысвечаным літургіі, у нямецкім Фаллендар. У сваю чаргу, цяперашні
старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі, швейцарскі кардынал Курт Кох лічыць, што неабходны
новы літургічны рух. Ён павінен быць дастаткова моцным, каб абараніць станоўчыя плёны
паслясаборнага развіцця літургіі і выправіць яго "цені".
Па словах кардынала
Каспера, неабходна "глыбокая рэформа літургічных рэформ". Ён лічыць, што літургіі
не можна дэсакралізаваць і пазбаўляць належнай ёй велічы. Літургія з’яўляецца набажэнствам,
а не толькі святкаваннем супольнасці. Пачуццё захаплення і ўзвышанасці святасцю аказвае
збаўчае дзеянне, асабліва ў нашым усё больш індыферэнтным і секулярызаваным свеце,
адзначыў кардынал Каспер.
Кардынал Кох, у сваю чаргу, падкрэсліў, што літургічнай
рэформы 1970 г. не можна разглядацца як "формы канчатковай". Ён адзначыў, што саборная
"Канстытуцыя аб святой літургіі - Sacrosanctum Concilium" яшчэ не цалкам рэалізваная,
асабліва яе тэалагічныя прынцыпы. Такім чынам, мэтай новага тэалагічнага руху павінна
быць імкненне, каб рэальная спадчына Другога Ватыканскага Сабору нанава дзейнічала
ў цяперашняй сітуацыі Касцёла, заявіў старшыня Папскай рады спряння хрысціянскаму
адзінству.
Іерархі з Ватыкана прымалі ўдзел у чатырохдзённым сімпозіўме на
тэму літургіі ў Касцёле, арганізаваным Інстытутам тэалогіі, экуменіі і духоўнасці
пры Вышэйшай школе філасофіі і тэалогіі ў Фаллендар. 78-гадовы кардынал Каспер з’яўляецца
ўладальнікам ганаровых ступеняў гэтай навучальнай установы.