2011-04-05 15:24:33

Пакістанскія біскупы: нас не спалохаюць і наша місія будзе працягвацца


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Пакістана накіравалі адсмыловае пасланне да вернікаў краіны пад назвай: “Не бойся малое стада”. У ім іерархі адзначаюць, што “нягледзячы на атмасферу гвалту, якая агарнула краіну”, хрысціяне павінны штодня даваць сведчанне веры. “Напады на месцы культу, забойства міністра па справах меншасцяў Шахбаза Бхаці і выпадкі іншых загінуўшых у імя сваіх рэлігійных перакананняў”, - гаворыцца ў пасланні, - “не спалохаюць нас і наша місія будзе працягвацца”.

Біскупы пішуць, што цяперашняя сітуацыя выклікала “пачуццё страху, няўпэўненасці і адсутнасці бяспекі”. У апошнія дні групы ісламскіх экстрэмістаў напалі на тры хрысціянскія храмы, забіўшы две асобы. Іерархі заклікаюць вернікаў жыць у Вялікім посце “з верай, малітвай і любоўю”.

“Як першыя Апосталы, мы з мужнасцю і верай павінны будаваць культуру міру, любові і талерантнасці, каб святло і аздараўляючая сіла Добрай Навіны маглі дайсці да кожнага чалавека і спрыяць развіццю ўзаемных адносін, узаемапаразумення і павагі паміж народамі розных рэлігій, а не сеяць нянавісць і экстрэмізм”.







All the contents on this site are copyrighted ©.