2011-04-05 16:42:26

Гродна: І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці


RealAudioMP3 Адказны за СМІ Гродзенскай дыяцэзіі кс. павел Салабуда распавёў нашаму радыё, што ў Гродне 1 чэрвеня 2011 г адбудзецца І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад назвай «Засей зерне любові». Удзельнікі сустрэчы атрымаюць магчымасць лепш пазнаць Бога і набыць новых знаёмых. У праграме мерапрыемства — малітва, святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, гульні, конкурсы, музыка і тэатральная пастаноўка.








All the contents on this site are copyrighted ©.