Апостальская Сталіца: падрабязнасці беатыфікацыі Яна Паўла ІІ
5 красавіка ў Ватыкане
адбылася прэс-канферэнцыя прысвечаная падрыхтоўцы да беатыфікацыі Слугі Божага папы
Яна Паўла ІІ. Падчас яе кс. Чэзар Атуіре, адміністратар Рымскага цэнтра пілігрымак,
прадставіў спецыяльны пропуск для удзельнікаў беатыфікацыі, а таксама прапановы па
арганізацыі руху транспарту, парковак для аўтобусаў, пражыванню і харчаванню пілігрымаў.
Кс.
Марко Фрызіна, кіраўнік літургічнага аддзела Вікарыята Рыму, прадставіў журналістам
мерапрыемствы, прысвечаныя беатыфікацыі. “Яны будуць складацца з трох частак, кожная
з якіх павінна падкрэсліць багацце асобы новага благаслаўлёнага, а таксама адзначыць
вялікі ўклад Яна Паўла ІІ у жыццё Касцёла ў Рыме і ва ўсім свеце”, - сказаў кс. Фрызіна.
Далей
ён распавёў аб тым, што “Вігілія беатыфікацыі, пачнецца вечарам 30 красавіка на тэрыторыі
“Circo Massimo” (“Вялікага цырка”). Падчас вігіліі адбудзецца “Набажэнства памяці”,
а бліжэйшыя супрацоўнікі Слугі Божага складуць свае сведчанні ім. Сярод іх будуць
Хаакін Наварра-Вальс, кардынал Станіслаў Дзівіш, а таксама сястра Марыя Сімон-Пьер,
якая была аздароўлена цудоўным чынам праз малітву да Яна Паўла ІІ. Пасля гэтага адбудзецца
ружанцовая малітва з тэлемостам, які спалучыць пяць марыйных санктуарыяў свету. На
заканчэнне малітвы, папа Бэнэдыктам XVІ, праз пасрэдніцтва тэлемосту ўдзеліць прысутным
Апостальскае благаслаўленне”. Акрамя таго, у ноч з 30 красавіка на 1 мая ў цэнтры
Рыма будуць адкрыты для малітвы 7 касцёлаў”.
“На наступны дзень, 1 мая, пасля
набажэнства да Божай Міласэрнасці адбудзецца св. Імша, падчас якой Слуга Божы Ян Павел
ІІ будзе ўрачыста абвешчаны благаслаўлёным. 2 мая ў 10.30 гадзін адбудзецца першая
св. Імша ў гонар новага благаслаўлёнага.