Хрысціянскія лідэры
Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі занепакоены ростам сацыяльнай напружанасці ў краіне.
За мінулыя тыдні ў пяці правінцыях краіны прайшлі жорсткія сутыкненні маніфестантаў
з паліцыяй.
У заяве Паўднёва-Афрыканскай рады Касцёлаў, да якой належыць таксама
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Паўднёвай Афрыкі, гаворыцца, што наяўнасць сутыкненняў
з’яўляецца сігналам трывогі ў краіне. У сваім звароце хрысціянскія лідэры заклікаюць
улады краіны прыняць неабходныя меры для вырашэння існуючых праблем.
“Гвалтоўная
рэакцыя насельніцтва краіны падыктавана незадаволенасцю з-за адсутнасці сацыяльных
паслуг”, - пішуць у сваім звароце хрысціянскія лідэры. Выступленні “з’яўляюцца рэзкім
папяраджаннем у бок уладаў краіны і напамінам аб тым, што сітуацыя яшчэ больш пагоршыцца,
калі мясцовая адміністрацыя і палітычныя партыі далей будуць ігнараваць патрэбы жыхароў
краіны”.
Паводле хрысціянскіх лідэраў краіны пратэсты з’яўляюцца знакам незадаволенасці
выбаршчыкаў сваімі абраннікамі, якія знаходзяцца ва ўладзе.