2011-04-04 12:07:04

Рым: малітва салідарнасці з Лампедузай


RealAudioMP3 Сёння ў Рыме пройдзе малітва салідарнасці з Лампедузай. Сабраныя на рымскай плошчы Гарыбальдзі будуць маліцца за жыхароў гэтага італьянскага вострава, эмігрантаў і іх сем’і, а таксама за гумантраныя арганізацыі і паліцыю.

Сітуацыя на востраве, куды ў апошні час прыбываюць тысячы эмігрантаў з Паўночнай Афрыкі, застаецца складанай. 3 сакавіка яны падпалілі тут парафіяльны будынак. Бежанцаў – 36 падлеткаў – размесціў у ім пробашч парафіі.

Мінулай ноччу на Лампедузу прыбылі яшчэ 346 нелегальных мігрантаў. Разам з імі на востраве, які прэм'ер-міністр Сільвіо Берлусконі абяцаў “вызваліць ад імігрантаў цалкам” да панядзелку, застаюцца 2,5 тыс. чалавек. Эмігранты скардзяцца на кепскія ўмовы ўтрымання, недахоп ежы, вады, прадметаў першай неабходнасці і пустыя абяцанні мясцовых уладаў аб тым, што ў хуткім часе яны будуць перамешчаны на мацерыковую частку Італіі.

Абмяркоўваюцца магчымасці стварэння намётавых мястэчкаў у паўночных абласцях краіны – у П'емонце, Ламбардыі і Таскане, аднак згоды рэгіянальных уладаў пакуль няма. Яны патрабуюць выразна акрэсліць статус нелегальных эмігрантаў, якія падлягаюць высылцы, і бежанцаў, якім, паводле міжнароднага заканадаўства, неабходна даць прытулак.

У цэлым назіральнікі адзначаюць, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю італьянскіх уладаў. У знак пратэсту супраць таго, што адбываецца, у адстаўку падаў намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Альфрэда Мантовано.

Востраў Лампедуза размешчаны прыкладна ў 130 кіламетрах ад узбярэжжа Афрыкі, таму часта менавіта сюды накіроўваюцца статкі з нелегаламі.







All the contents on this site are copyrighted ©.