2011-04-04 15:09:18

Першы фільм аб штодзённым жыцці Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Папу Бэнэдыкта XVI, які адпачывае ў сваім пакоі перад тэлевізарам, які п’е сваю любімую апельсінавую “Фанту”, ці выконвае на фартэпіяна творы Шуберта, можна пабачыць у новым дакументальным фільме “Сакрэтны доступ: Ватыкан” знятым амерыканскім тэлеканалам “History Channel”.

У фільме прадстаўлены кадры, якія паказваюць Святога Айца ў неафіцыйнай абстаноўцы – у тыя рэдкія хвіліны, калі Пантыфік можа паіграць на любімым музычным інструменце ці паглядзець тэлевізійныя навіны.

Упершыню можна ўбачыць, як Бэнэдыкт XVI цэлебруе св. Імшу ў 7.00 гадзін раніцы ў сваёй прыватнай капліцы. Аўтары фільма суправаджалі Святога Айца падчас папскіх пілігрымак. Яны знялі яго прыватны пакой у самалёце “Boeing 747”, а таксама эскорт з двух вайсковых знішчальнікаў.

У іншым фрагменце фільма Папа моліцца перад абедам, на які звычайна запрашае некалькі чалавек. Кардынал Джон Патрык Фолі, які часта вячэраў са Святым Айцом, кажа ў фільме, што калі чалавек знаходзіцца з Папам сапраўды адчувае сябе спакойна.







All the contents on this site are copyrighted ©.