2011-04-04 14:45:17

Палітыкі імкнуцца дапамагчы Афрыцы


RealAudioMP3 4 красавіка ў швейцарскай Жэневе пачала працу міжнародная канферэнцыя, прысвечаная Афрыцы. Удзельнікі форуму паспрабуюць знайсці комплексны падыход да праблем кантынента і, у сувязі з гэтым, абмяркуюць найбольш важныя праблемы для яго. Закрануць пытанні кіравання краінай, эканамічнай і энергетычнай палітыкі, вырашэння канфліктаў.

У форуме прымаюць удзел афрыканскія палітыкі, эксперты і назіральнікі з іншых кантынентаў, якія жадаюць унесці свой уклад у развязку праблем Афрыкі. Сярод іх: былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн, былы Генеральны сакратар ААН Кофі Анан, а таксама былы мэр Нью-Ёрка Рудзі Джуліяні.








All the contents on this site are copyrighted ©.