2011-04-04 13:16:48

Кот д'Івуар: масавыя забойствы і разбурэнні храмаў


RealAudioMP3 Каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Caritas Internationalis” паведамляе аб разні ў горадзе Дуэкоуэ ў заходняй часцы Кот д'Івуара, падчас якой загінула каля тысячы чалавек. Арганізацыя не паведамляе, хто нясе адказнасць за масавыя забойствы, але адзначае, што сітуацыя ў краіне хутка пагаршаецца і пагражае перарасці ў гуманітарную катастрофу.

Мясцовы біскуп Ман Гаспар Бэбі Гнеба сказаў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву “Fides”, што касцёльныя будынкі ў горадзе разрабаваныя і разбураныя.

Гвалт ахапіў краіну пасля таго, як прэзідэнт хрысціянін Лоран Гбагбо адмовіўся прызнаць перамогу свайго суперніка мусульманіна Алассана Уттары на лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбарах.

Насельніцтва Кот-д'Івуара складае каля 21 млн. чалавек, 38% з'яўляюцца мусульманамі, 33% – прыхільнікамі мясцовых язычніцкіх культаў, 17% – католікамі, прыблізна 8% з'яўляюцца пратэстантамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.