2011-04-04 15:01:52

Германія: форум на тэму літургіі ў Касцёле


RealAudioMP3 З 4 па 6 красавіка нямецкі горад Фаллендар, размешчаны ў зямлі Рэйнланд-Пфальц, прымае міжнародны сімпозіўм на тэму: “Літургія Касцёла”. Арганізатарам форуму выступіў Інстытут кардынала Каспера, які з 2005 г. дзейнічае пры Вышэйшай школе філасофіі і тэалогіі гэтага горада. Ён быў створаны для каардынацыі навуковых даследаванняў у галіне тэалогіі і духоўнасці экуменізму.

Удзельнікі форуму абмяркуюць вынікі літургічнай рэформы і яе ключавыя пытанні. Выключнасць сімпозіўму надае прысутнасць на ім кардынала Вальтэра Каспэра, былога старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кардынала Курта Коха, цяперашняга кіраўніка гэтай ватыканскай дыкастэрыі. Кардынал Каспер выступіць з дакладам: “Храмы і святыя месцы ў секулярызаваным свеце”. Кардынал Кох раскрые тэму: “Літургія як святкаванне хрысціянскага жыцця”.

Удзелькі форуму паразважаюць над цэлебрацыяй нядзельняй Эўхарыстыі, крытэрыях і інструментах душпастырскіх інавацый, а таксама аб “Пасхальнай таямніцы”. Падчас сустрэчы адбудзецца абмеркаванне ролі і значэння літургіі ў праваслаўнай традыцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.