2011-04-03 14:00:16

“EncuentroMadrid2011”: паміж верай, інтэлектамі палітыкай


RealAudioMP3 У Мадрыдзе праходзіць штошгадовая сустра EncuentroMadrit2011. Яна праходзіць пад лозунгам: “Разумнасць веры, разумнасць рэчаіснасці" У ён бярэ ўдзел больш за 20 тысяч чалавек.

Рафаэль Герэз, старшыня арганізацыйнай камісіі сказаў, што “EncuentroMadrit”- гэта вялікае свята хрысціян, падчас якога яны маюць магчымасць непасрэдна паглядзець на прыгажосць і веліч хрысціянскага жыцця”. Сёлетні лозунг дэманструе турботу папы Бэнэдыкта ХVI пра тое, каб вера спалучалася з інтэлектам. Мэтай сустрэчы “EncuentroMadrit” з’яўляецца “дыялог паміж верай і розумам, і той факт, што вера павінна мець сувязь з рэчаіснасцю і не быць абыякавай да таго, чым мы жывём штодня”.

У працах форуму прымаюць удзел палітыкі, эканамісты, прафесары з Іспаніі ды іншых краін. Сустрэча ў Мадрыдзе паказвае, што хрысціянская вера з’яўляецца жывой. Форум ацэньвае розныя бакі жыцця: адукацыю, міграцыйныя працэсы, медыцыну. Мадрыдзкае спатканне закранае пытанні, звязаныя з Сусветным днём моладзі, які неўзабаве пройдзе ў сталіцы Іспаніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.