Новыя дэкрэты Кангрэгацыі па справах Канананізацыі
2 красавіка папа Бэнэдыкт
ХVI даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі апублікаваць 13 дэкрэтаў, якія тычацца
35 Слугаў Божых.
Пяць дэкрэтаў тычыцца цудаў, якія прыпісваюцца нябеснаму заступніцтву
двух італьянскіх святароў і трох законніц: дзвюх італьянак і іспанкі. Зацвярджэнне
цуду з’яўляецца апошнім этапам перад кананізацыяй ці беатыфікацыяй.
Два дэкрэты
зацвярджаюць пакутніцтва. Адзін з іх тычыцца французскага святара, забітага ў 1793
годзе падчас рэвалюцыі, а другі - 22 місіянераў Аблатаў Беззаганнага Зачацця Панны
Марыі і аднаго свецкага чалавека, які аддаў жыццё за веру ў 1936 годзе ў Іспаніі.
Зацвярджэнне мучаніцтва - гэта апошні крок перад беатвыікацыяй.
Шэсць наступных
дэкрэтаў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі зацвярджаюць гераічнасць цнотаў. Яны тычацца
індыйскага біскупа сіра-малабарскага абраду, канадскага школьнага брата, трох італьянсікіх
законніц і 14 гадовага немца Бернарда Ленера, які памёр у 1944 годзе ў Рэгенсбургу.