2011-04-03 15:17:05

Бэнэдыкт ХVI пасля малітвы “Анёл Панскі”: неўзабаве мы будзем пакланяцца Яну Паўлу ІІ


RealAudioMP3 3 красавіка Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з вернікамі, сабранымі на Плошчы Святога Пятра, на малітве “Анёл Панскі”. Накіраваўшы да іх свае разважанні, Папа сказаў:

Дарагія браты і сёстры

Вялікапосны шлях, які мы цяпер праходзім, - гэта асаблівы час ласкі, на працягу якога мы можам адчуць дар добразычлівасці Пана да нас. Літургія гэтай нядзелі, званай “Laetare” запрашае нас цешыцца так як абвяшчае ўваходны антыфан Святой Імшы: “Радуйцеся з Ерусалімам і весяліцеся і вы ўсе што любіце яго, збярыцеся. Радуйцеся і весяліцеся, вы, што былі ў смутку” (Ісаю 66.10-11)

Што з’яўляецца прычынай гэтай глыбокай радасці? Аб гэтым гаворыць нам сёняшнее Евангелле, дзе Езус аздаравіў чалавека, які быў сляпым ад нараджэння. Пытанне, якое Пан задае таму, хто быў сляпым, з’яўляецца кульмінацыяй аповеду: “Ці верыш ты у Сына Чалавечага?” (Ян 9,35). Гэты чалавек прызнае знак, які здзейсніў Езус і пераходзіць ад святла вачэй да святла веры: “Веру, Пане” (Ян 9,38). Варта адзначыць як гэты просты і шчыры чалавек, здзейсніў шлях веры: спачатку ён сустрэў Езуса як звычайнага“чалавека” сярод іншых. Затым палічыў яго “прарокам” і затым ягоныя вочы адкрываюцца. Гэтага чалавека ён называе “Пан”.

Фарысеі супраціўляюцца веры аздароўленага чалавека. У іх каменныя сэрцы і яны не хочуць прызнаць цуд, бо адмаўляюцца прызнаць Езуса Месіяй. А натоўп пачаў спрачацца пра тое, што здарылася. Ён застаецца далёкім ад Езуса і абыякавым да Яго. Бацькі сляпога ад нараджэння ахоплены страхам перад іншымі.

Якое стаўленне ў адносінах да Хрыста прымаем мы? З-за граху Адама мы таксама нарадзіліся “сляпымі”, але падчас хросту былі асвечаныя, дзякуючы любові Хрыста. Грэх параніў чалавецтва кідаючы яго ў цемру смерці. Але Хрыстус ззяе ў абноўленым жыцці, і ў мэце, да якой мы пакліканы. У Ім, падмацаваныя Святым Духам, атрымліваем сілы для пераадолення зла. Езус дае нам сілы рабіць дабро. Насамрэч жыццё хрысціяніна з’яўляецца бесперапынным прыпадабненнем да Хрыста, вобразам новага чалавека для дасягнення поўнага адзінства з Богам. Езус з’яўляецца “святлом свету” (Ян 8,12) таму што ў Ім “прасвятляецца слава Божая” (2.Кар.4,6), якая працягвае раскрываць складаную гісторыю пра тое, што такое сэнс чалавечага існавання. Свечка, атрыманая ў абрадзе хросту і запаленая ад велікоднай, сімвалу Уваскросшага Хрыста, з’яўляецца знакам, які дапамагае зразумець, што адбываецца ў Сакраманце. Калі нашае жыццё, асвечанае таямніцай Хрыста, перажывае радасць быць вызваленым ад усяго, што пагражае яго поўнаму ажыццяўленню.

У гэтыя дні, што рыхтуюць нас да свята Вялікадня, давайце запалім унутры нас ласку атрыманую падчас хросту. Гэта полымя, якому часам пагражае быць задушаным. Падтрымлівайма яго малітвай і любоў’ю да бліжняга.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец вітаючы паломнікаў сказаў:

“Дарагія браты і сёстры, учора мінула шостая гадавіна смерці майго годнага пашаны Папярэдніка Яна Паўла ІІ. З нагоды яго хуткай беатыфікацыі я не адслужыў традыцыйную святую Імшу за ягоную душу, але ўсмомніў яго з любоў’ю ў малітве. У межах падрыхтоўкі на вялікодным шляху да святаў Пасхі, мы з радасцю набліжаемся да дня, у якім будзем пакланяцца гэтаму вялікаму Папе і Сведку Хрыста і яшчэ больш даверыць сябе яго заступніцтву”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.