2011-04-02 14:31:44

“Octava Dies”. Кроў праліта за ўсіх


RealAudioMP3 Свае сённяшнія разважанні ў рубрыцы “Octava Dies”, дырэктар Ватыканскага радыё, кс. Фэдэрыко Ламбардзі, прысвяціў Хрыстовай крыві, якую Ён праліў за нас усіх.

На пачатку свайго разважання кс. Ламбардзі працытаваў словы з апошняй кнігі Папы Бэнэдыкта ХVI аб Езусе, якая прыцягнула вялікую ўвагу веруючых і многіх грамадстваў.. Кніга атрымала вялікі поспех, бо рашуча адкінула інтэрпрэтацыю ўрыўка з Евангелля тымі, хто абвінавачваў габрэяў у забойстве Езуса. Кс. Ламбардзі заўважае, што кроў была праліта Езусам “не супраць кагосці, але дзеля многіх, дзеля ўсіх... Мы ўсе маем патрэбу ў ачышчэнні сілаю любові Езуса. Гэтай сілай з’яўляецца кроў Хрыста. Гэтыя словы папы Бэнэдыкта ХVI не з’яўляюцца праклёнам, але выратаваннем”.

Дырэктар Ватыканскага радыё звяртае ўвагу на тое, што сёння гэтыя словы нагадваюць нам кроў, што зараз праліваюць у многіх краінах: у Лівіі і Кот д’Івуары і ў многіх іншых рэгіёнах свету. “Кроў пралітая з прычыны грамадзянскіх войнаў, унутраных канфліктаў ў грамадствах, якія павінны развівацца як чалавечыя і гуманныя грамадскія супольнасці, людзі выкрываюць прорвы нянавісці, пагрозлівай не толькі для сённяшніх пакаленняў але і будучых”, - адзначае кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

“Хрысціяне, калі бачаць як л’ецца кроў, не могуць у ёй не бачыць крыві Хрыста. Бог заўсёды блізка нас. Ён прысутны і прымае ўдзел у цярпеннях чалавецтва, якое пакутуе ад варожай нянавісці. Бог любіць усіх і хоча збавіць кожнага чалавека сваёй безкарыслівай любоўю”, - адзначыў генеральны дырэктар Ватыканскага радыё.

Зброя гэта найбольш моцны сродак, ці яна слабейшая за іншыя сродкі?, - запытаў кс. Ламбардзі. Крыжовы шлях, які вядзе ўваскрасення падтрымлівае ня лёгкую працу ўсіх будаўнікоў міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.