2011-04-02 14:58:06

Кніга: “Спорт у Ватыкане”


RealAudioMP3 Ватыканская кнігарня “Libreria Editrice Vaticana” апублікавала кнігу Стэфана і Рабэрта Кавілёніх пад назвай “Спорт у Ватыкане”. Прадмову да кнігі напісаў кс. Георг Генсвайн, асабісты сакратар папы Бэнэдыкта ХVI.

Кс. Георг Генсвайн адзначае, што гэта першая ў гісторыі публікацыя аб спорце ў “найменшай дзяржаве свету”. Ён звярнуў увагу, што “спалучэнне тэкстаў Настаўніцткага урада Касцёла, асабістых сведчанняў, ілюстрацый і фатаграфій дазваляе чытачу апынуцца ў невядомую наогул, рэальнасць паўсядзённага жыцця ў Ватыкане”.

Прэзентацыя гэтай новай кнігі адбудзецца ў панядзелак 4 красавіка ў сядзібе Ватыканскага радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.