2011-04-02 14:52:14

Кардынал Курт Кох: сёння вырашаюцца лёсы экуменізму


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству заявіў, што “калі хрысціяне розных канфесій не будуць у стане гаварыць ў адзін голас на важныя этычныя пытанні, як напрыклад гомасэсксуалізм, экуменізм перастане быць верагодным”. На думку кардынала Коха сёння вырашаецца лёс экуменізму.

Яго будучыня залежыць ад таго ці мы будзем мець адвагу назваць па імені прычыны новых падзелаў. Не так даўно нашым лозунгам былі словы: “вера нас падзяляе, злучаюць нас дзеянні”. “Сёння, - сказаў кардынал Курт Кох, - хоць працягваецца дыялог па дактрынальных пытаннях, у этычных пытаннях нашы шляхі разыходзяцца. Прыкладам гэтых тэндэнцый з’яўляецца крызіс перажываны Англіканскай супольнасцю. З-за яго прычыны англікане пераходзяць да Каталіцкага Касцёла, - сказаў швейцарскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.