2011-04-02 14:46:59

27 кастрычніка: Дзень малітвы за мір і справядлівасць у свеце


RealAudioMP3 2 красавіка зала друку Апостальскай Сталіцы выдала паведамленне адносна Дня малітвы за мір і справядлівасць у свеце, які склікае папа Бэнэдыкт ХVI у Асізі 27 кастрычніка, гэтага года

У паведамленні гаворыцца, што «1 студзеня, пасля малітвы «Анёл Паснкі» папа Бэнэдыкт ХVI ўрачыста абвясціў, што плануе адзначыць 25 годдзе гістарычнай сустрэчы, якая па волі Слугі Божага Яна Паўла ІІ, адбылася ў Асізі 27 кастрычніка 1986 года. У гэтай сувязі Святы Айцец жадае, такім чынам, урачыста адзначыць гэты 25 гадовы юбілей ў Асізі: роздумам,дыялогам і малітвай за мір і справядлівасць у свеце. Папа наведае горад Святога Францішка як паломнік.

У паведамленні залі друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што Папа запрасіў на гэту сустрэчы хрысціян розных канфесій, прадстаўнікоў традыцыйных рэлігій свету і ўсіх людзей добрай волі. У Асізі ўсе збяруцца пад лозунгам: «Паломнікі праўды, паломнікі міру».

«Кожны чалавек, у рэшце рэшт, з'яўляецца паломнікам у пошуках праўды і дабра». Рэлігійны чалавек заўсёды знаходзіцца на шляху да Бога: адсюль нараджаецца магчымасць і патрэба гаварыць і весці дыялог з усімі, веруючымі і няверуючымі, не адмаўляючыся ад сваёй ідэнтычнасці. Паломніцтва праўды, калі па сапраўднаму перажываецца, адкрывае дыялог з іншымі, не выключае нікога і прыклікае ўсіх быць будаўнікамі міру і братэрства, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

«У Асізі запрошаны прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў і галоўных рэлігійных традыцый, таксама прадстаўнікі свету культуры і навукі, якія ідуць шляхам пошукаў праўды і адчуваюць агульную адказнасць за справядлівасць і мір ў свеце».

«У рамках падрыхтовак да гэтай Сустрэчы, папа Бэнэдыкт ХVI, 26 кастрычніка, вечарам, прыме ўдзел, разам з вернікамі рымскай дыяцэзіі, у малітоўным чуванні на Плошчы Святога Пятра. Прапануецца таксама мясцовым Касцёлам і супольнасцям па ўсім свеце арганізаваць падобныя малітоўныя сустрэчы», - гаворыцца на заканчэнне паведамлення залі друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.