2011-04-01 14:48:20

Іерусалім: яўрэйска-каталіцкі форум


RealAudioMP3 29-31 сакавіка ў Іерусаліме праходзіла сустрэча дэлегацыі рабіната Ізраіля і ватыканскай Камісіі па рэлігійным кантактам з юдаізмам.

Абодва бакі адзначылі, што рэлігіі і рэлігійныя лідэры павінны граць “крытычную ролю” у адносінаў да выклікаў, перад якімі стаіць сённяшняе секулярызаванае грамадства. Удзельнікі форуму звярнулі увагу на тое, што “тэхналагічны прагрэс, шалёнае спажывецтва і нігілістычная ідэалогія разам з індывідуалістычнымі тэндэнцыямі прывялі да вялікага маральнага крызісу”. “Наш сённяшні свет цалкам пазбаўлены сэнсу і мэтаў”, - сцвярджаюць прадстаўнікі іерусалімскага форуму.

У такім кантэксце, мяркуецца, што рэлігіі і іх лідэры павінны несці надзею і ўзяць на сябе адказнасць за маральнае кіраўніцтва, “стаўшы тымі, хто сведчыць аб Боскай прысутнасці і Боскім вобразе ў кожным чалавеку”. Юдаізм і каталіцтва ўказваюць на значэнне малітвы, якая з’яўляецца сведчаннем разумення прысутнасці Бога і спосабам абуджэння гэтай свядомасці, а таксама выцякаючых з яе маральных імператываў.

Адначасова, удзельнікі яўрэйска-каталіцкай сустрэчы падкрэслілі абавязак свецкіх вернікаў сведчыць аб Боскай прысутнасці ў свеце, што патрабуе прызнання памылак, якія былі зроблены у мінулым. Гэта сведчанне трэба даваць у сферы адукацыі, у медыяпрасторы, праз дабрачынную дзейнасць, а таксама праз спрыянне міру і справядлівасці.

Сабраныя выказалі спадзяванне на “хуткае вырашэнне ўсіх праблем, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і дзяржавай Ізраіль і на ратыфікацыю ўсіх рашэнняў, якія будуць спрыяць карысці абодвух бакоў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.