2011-04-01 15:12:20

У Рыме працуе паб для моладзі “GP2” у гонар Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 У рымскім пабе для моладзі “GP2”, адчыненым у гонар Яна Паўла ІІ, пачалася серыя мерапрыемтсваў прысвечаных хуткай беатыфікацыі Слугі Божага.

1 красавіка, госцем гэтага цэнтра моладзевых сустрэч стане Ларэна Бьянкэцці, вядучая італьянскага тэлебачання “RAI”, журналістка, якая спецыялізуецца на дзейнасці Каталіцкага Касцёла. У сваёй прамове журналістка разпавядзе аб адносінах паміж Пантыфікам і СМІ.

Гасцямі наступных сустрэч будуць: кс. прэлат Славамір Одэр, пастулятар працэсу беатыфікацыі Яна Паўла ІІ і кардынал Каміла Руіні, былы Папскі Вікарый Рыма, блізкі супрацоўнік папы.

Назва пабу “GP2” з’яўляецца італьянскай абрэвіатурай імя Яна Паўла ІІ.
Ён быў заснаваны па ініцыятыве Рымскага дыяцэзіяльнага цэнтра пастырскай апекі над моладзю у кастрычніку 2010 г. Паб з'яўляецца месцам спаткання, адпачынку і дыялогу для моладзі. У ім дзейнічае кафэ з прафесійнымі бармэнамі, заля з кампутарнымі гульнямі, інтэрнэт, а таксама ёсць магчымасць карыстацца розным мультымедыйным абсталяваннем.







All the contents on this site are copyrighted ©.