2011-04-01 14:30:24

У Рыме абмяркоўваюць праблему распаўсюджвання сатанізму ў свеце


RealAudioMP3 Павышэнне актыўнасці сатаністаў ў розных краінах свету можа быць часткова звязана з шырокай распаўсюджанасцю і даступнасцю інфармацыі аб іх дзейнасці ў Інтэрнэце. Пра гэта заявілі касцёльныя эксперты, якія сабраліся ў Рыме на канферэнцыю па дадзенай праблеме.

Сустрэча праходзіць у Папскім універсітэце “Regina Apostolorum” у Рыме. У ёй прымаюць удзел экзарцысты і іншыя каталіцкія эксперты.

Удзельнікі форуму аднадушна і з жалем адзначаюць факт узмацнення цікавасці да сатанізму сярод моладзі і распаўсюджанасці дадзенай з'явы.

У прыватнасці, на канферэнцыі адзначалася, што Інтэрнэт не толькі палягчае магчымасць пошуку інфармацыі аб акультызме, але і дазваляе прыхільнікам сатанізму лёгка ўступаць у кантакт адзін з адным, робячы сумесныя дзеянні.








All the contents on this site are copyrighted ©.