2011-03-31 16:08:10

Рым: 50-годдзе адкрыцця Другога Ватыканскага Сабора


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” паведамляе аб канферэнцыі пад назвай: “Да 50-годдзя адкрыцця Другога Ватыканскага Сабора, Ад Пія ХІІ да Яна Паўла ІІ”, якая прайшла 30 сакавіка ў Папскім Латэранскім універсітэце.

Адкрываючы працы форуму біскуп Энрыка даль Коволо, рэктар універсітэта адзначыў, што гістарычнае значэнне Другога Ватыканскага Сабору па прашэсці паловы стагоддзя з’яўляецца настолькі вялікім, што яе не можа ацаніць нават сучасная гісторыя.

Па словах іерарха “дзякуючы Сабору, гісторыя Касцёла і чалавецтва наблізіліся і аб’ядналіся паміж сабой. З моманту, калі Сабор звярнуў увагу на выклікі часу, гісторыя стала больш свядомай у адноснах да Касцёла”. “Другі Ватыканскі Сабор, - адзначыў біскуп Энрыка даль Коволо, - звярнуў моцна ўвагу на далёкую будучыню, як на канстытутыўны і якасны аспект чалавечайга існавання”.







All the contents on this site are copyrighted ©.