2011-03-31 16:00:39

Пасланне Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу да вызнаўцаў буддызму


RealAudioMP3 Неўзабаве прыхільнікі буддызму будуць адзначаць свята Весах (ханамацуры). З гэтай нагоды Папская рада па міжрэлігійным дыялогу накіравала да іх спецыяльнае пасланне.

У звароце гаворыцца, што “у сённяшнім свеце, які характэрызуецца рознымі формамі секулярызму і фундаменталізму, што часта варожа ставяцца да сапраўднай свабоды і духоўных каштоўнасцяў, міжрэлігійны дыялог можа стаць альтэрнатыўным выбарам, з дапамогай якога мы знаходзім, так званы, “залаты шлях”, каб разам жыць і працаваць для агульнага дабра”.

У пасланні цытуюцца словы папы Бэнэдыкт ХVI, які адзначыў, што “для Касцёла дыялог з паслядоўнікамі розных рэлігійных супольнасцяў з’яўляецца важным інструмантам супрацоўніцтва для агульнага дабра”. Такі дыялог з’яўляецца магутным стымулам для павагі асноўных правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду сумлення і веравызнання. Калі прызнаецца рэлігійная свабода, годнасць чалавечай асобы паважаецца ў яе сутнасці. Праз шчыры пошук сапраўднага і добрага, маральнае сумленне і грамадскія ўстановы ўмацоўваюцца; мір і справядлівасць застаюцца трывалымі”.

“Мы молімся, - пішыцца ў пасланні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу да буддыстаў, - каб святкаванне Весах стала крыніцай духоўнага ўзбагачэння і нагодай даць новы імпульс для пошукаў праўды і дабра, каб праявіць спачуванне да ўсіх, хто пакутуе і імкнецца жыць у згодзе”.







All the contents on this site are copyrighted ©.