2011-03-31 16:20:43

Кітай: новае біскупскае пасвячэнне


RealAudioMP3 30 сакавіка ў Кітаі, са згоды Апостальскай Сталіцы, атрымаў біскупскае пасвячэнне 46 гадовы кс. Паўль Льянг Йансэн. Ён узначаліць дыяцэзію Йангмэн.

Адносіны паміж камуністычным урадам у Пекіне і Апостальскай Сталіцай значна пагоршыліся ў канцы 2010 г. з-за ўдзялення біскупскай сакры без згоды Святога Айца.

Падчас VIII з’езду прадстаўнікоў кітайскіх католікаў, у лістападзе мінулага года, адбыліся выбары старшыі Рады Кітайскіх Біскупаў, вынікі якіх не прызнала Апостальская Сталіца, бо на чале гэтага органу стаў біскуп Джозэф Ма Йінглін, які ў 2006 г. прыняў біскупскую сакру без згоды Святога Пасаду.

Біскуп Паўль Льянг Йансэн нарадзіўся ў 1964 годзе. Быў генеральным вікарыем дыяцэзіі Йангмэн, якая налічвае каля 20 тысяч католікаў. У дыяцэзіі працуе сем святароў і 20 законніц.







All the contents on this site are copyrighted ©.