2011-03-30 14:45:12

Туніскі арцыбіскуп мае надзею на дэмакратычны ўрад


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Тунісу Марун Лаххам, спадзяецца, што яго краіна стане першай у Паўночнай Афрыцы і арабскім свеце сапраўды дэмакратычнай. Гэта цэнтральная праблема выбараў, якія пройдуць у ліпені гэтага года. Іерарх заявіў аб гэтым 30 сакавіка на нямецка-афрыканскай біскупскай сустрэчы ў Мюнхене. Туніс можа такім чынам даць прыклад, што іслам сумяшчальны з сучаснасцю. Па словах арцыбіскупа, тунісцы ніколі не былі фанатычнымі мусульманамі.

Паводле туніскага іерарха, міграцыя ў краіну патроілася пасля рэвалюцыі. У Тунісе зарэгістравана больш за 120 тыс. бежанцаў толькі з Лівіі. Яны прыбываюць таксама і з іншых афрыканскіх краін. Многія маладыя афрыканцы жадаюць выехаць у Еўропу і выкарыстоўваюць эміграцыю ў Туніс як магчымасць здзейсніць гэта.

Іерарх выказаўся аб сітуацыі на італьянскім востраве Лампедуза, дзе адбыліся сутыкненні паміж бежанцамі. Ён заявіў, што, несумненна, многія хацелі б вярнуцца ў свае дамы, калі палепшыцца сітуацыя ў Тунісе. Тады міграцыя без сумневу зменшыцца, але канчатвова, паводле яго, не спыніцца.

Туніская моладзь, якая была ініцыятарам нядаўняй рэвалюцыі, расчаравана Еўропай, асабліва Францыяй, сказаў арцыбіскуп. Захад павінен быць вельмі асцярожным, каб сам вызваленчы рух у Лівіі ў рэшце рэшт не звярнуўся супраць ваеннага ўмяшальніцтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.