2011-03-30 13:26:26

Падзеі ў Лівіі прывялі да большай радыкалізацыі мусульман у Англіі


RealAudioMP3 Ваенныя дзеянні ў Лівіі, у якіх у тым ліку прымае ўдзел Вялікабрытанія, ускалыхнулі мусульман краіны, некаторыя з іх выступілі з акцыямі пратэсту. Непадалёк ад Даўнінг-стрыт, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, збіраюцца маладыя мужчыны з лозунгамі "Лівія ніколі не здасца", "Іслам вышэй за ўсё".

"У гэтых пратэстуючых людзях поўна супярэчнасцяў. Яны заяўляюць, што ненавідзяць Брытанію, але жывуць тут, і ў іх ёсць розныя прывілеі, прычым не толькі фінансавыя. Напрыклад, свабода слова. І яны становяцца ўсё больш небяспечнымі" - заявіў кіраўнік адной з мусульманскіх арганізацый Заід Ікбал.







All the contents on this site are copyrighted ©.