2011-03-29 15:39:46

Каталіцкая служба дапамогі зноў дзейнічае ў Дарфуры


RealAudioMP3 28 сакавіка Каталіцкая служба дапамогі (CRS) абвясціла, што аднавіла сваю гуманітарную дзейнасць у Дарфуры. Гэта адбылося не гледзячы на то, што тры дні таму прэс-сакратар гэтай дабрачыннай арганізацыі, якая дзейнічае пад эгідай епіскапату ЗША, Сара Фаярдо паведаміла, што атрымала ад урада ў Хартуме загад пакінуць Судан, паколькі ён не можа гарантаваць бяспекі супрацоўнікам, якія атрымалі пагрозы, бо займаліся распаўсюджваннем Бібліі.

Каталіцкая служба дапамогі (CRS) дзейнічае ў Судане з 1972 г. У Дарфуры яна прысутнічае з 2004 г. З’яўляецца адной з нямногіх няўрадавых арганізацый, якія да гэтага часу не былі выдалены ўрадам Судану.

Паводле арганізацыі, калі б яна прыпыніла сваю харчовую праграму, у Дарфуры 400 тысяч чалавек засталіся б без сродкаў да жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.