2011-03-29 15:03:30

Кардынал Таран: Апостальская Сталіца працягвае намаганні для вызвалення Асіі Бібі


RealAudioMP3 “Апостальская Сталіца пастаянна адсочвае драматычны лёс Асіі Бібі і робіць усё, каб выратаваць яе жыццё”, - сказаў кардынал Жан-Луі Таран. Былы кіраўнік ватыканскай дыпламатыі, а зараз старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, прызнаўся, што Святы Пасад працуе па гэтым пытанні без агалоскі, ужываючы розныя дыпламатычныя каналы, каб не нанесці шкоды хрысціянам у Пакістане, якія цяпер адчуваюць цяжкасці. Тым не менш, былі і публічныя звароты ў абарону хрысціянаў Пакістана. Бэнэдыкт XVI заклікаў да вызвалення Асіі Бібі ў лістападзе мінулага года.

Азія Бібі была прысуджана да смяротнага пакарання праз павешанне за абарону сваёй веры ў Езуса. Пакістанскі суд расцаніў яе паставу як абразу Магамета. Супраць вызвалення жанчыны выступаюць многія пакістанскія мусульмане, якія часта выходзяць у гэтай справе на вуліцы, каб папярэдзіць урад, што вызваленне хрысціянкі стане прычынай маштабных беспарадкаў у краіне.

Нягледзячы на гэтыя неспрыяльныя абставіны, кардынал Таран верыць у магчымасць станоўчага рашэння. “Я спадзяюся, што хутка Асія Бібі апынецца сярод сваякоў і зможа сустрэцца з Папам, аб чым нядаўна прасіла”, - дадаў ватыканскі іерарх.

На яго думку, не апошнюю ролю граюць СМІ, якія павінны пастаянна прыцягваць увагу грамадскасці да лёсу пакістанскай хрысціянскі. “Мы ніколі не можа капітуліраваць у барацьбе са злом”, - сказаў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.