2011-03-29 13:54:13

Біскупы ЗША: Вялікі пост адзіны перыяд, які не выкарысталі яшчэ ў камерцыйных мэтах


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне L’Osservatore Romano” паведамляе аб звароце біскупаў ЗША да вернікаў, у якім іерархі запрашаюць да споведзі і пакаяння, каб прыступіць да Вялікадня з чыстым сэрцам і з большым усведамленнем значэння ахвяры Езуса Хрыста.

“У старажытным Касцёле - гаворыцца ў звароце - вернікі называлі споведзь другім навяртаннем у слязах.(...) У сакраманце споведзі мы можам атрымаць словы спачування за нашы грахі”. Католік, паводле амерыканскіх іерархаў, не можа жыць паводле Божага закону без сакрамэнту пакаяння. “Усе мы маем патрэбу прабачэння за нашыя грахі. Усе маем патрэбу ў ласцы адпушчэння грахоў”.

Біскупы заўважаюць, што Вялікі пост з’яўляецца магчыма адзіным рэлігійным перыядам, які не выкарысталі яшчэ ў камерцыйных мэтах. Бо “цяжка ўмясціць ў кантэкст спажывецкай сістэмы паняцці пакаяння, споведзі і навяртання”.







All the contents on this site are copyrighted ©.