Арцыбіскуп Шаўчук будзе намагацца стварыць на Украіне грэка-каталіцкі патрыярхат
Глава Украінскай Грэка-каталіцкай
Царквы архіепіскап Святаслаў Шаўчук звернецца з просьбай да Бэнэдыкта XVI аб прадастаўленні
Царкве статусу патрыярхату.
"Сёння я накіроўваюся разам з маімі епіскапамі
– усімі мітрапалітамі нашай Царквы ў Рым, паколькі гэта з'яўляецца нашым абавязкам
– ажыццявіць візіт ветлівасці да Святога Айца", - сказаў Вярхоўны архіепіскап 29 сакавіка
на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Ён паведаміў, што сінод падрыхтаваў шэраг прапаноў Пантыфіку.
"Мы
сапраўды будзем казаць аб тым, што мы развіваемся як Царква, а кожная Царква, якая
развіваецца, рухаецца да патрыярхату, паколькі патрыярхат – гэта перыяд завяршэння
развіцця гэтай Царквы", - сказаў архіепіскап Шаўчук.