2011-03-29 13:14:54

Cвецкія асобы евангелізуюць В’етнам


RealAudioMP3 Удзел свецкіх асоб у евангелізацыі асаблівым чынам прысутнічае ў В’етнаме, дзе ад 1948 г. дзейнічае арганізацыя “Легіён Марыі”, якая была створана ў Ірландыі ў 1921 г. “Легіён Марыі” дзейнічае ва ўсім свеце і садзейнічае абвяшчанню Евангелля.

25 сакаавіка, на свята Звеставання Пана, члены в’етнамскай асацыяцыі “Легіёна Марыі” сабраліся ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай (Nostra Signora) у Ла Ванг. У ходзе сустрэчы, якую адкрыла св. Імша, каля 1,5 тыс. членаў “Легіёна Марыі” абмеркавала пастырскую дзейнасці ў 2010 г., калі адбыліся шматлікія сустрэчы з буддыстамі і пратэстантамі краіны. Як паведаміў духоўны кіраўнік “Легіёну Марыі” ў В’етнаме кс. Джон Бабціст ле Куанг К’ю, дзякуючы мерапрыемствам, праведзеным рухам, удалося вярнуць у Каталіцкі Касцёл 300 былых каталіцкіх сем’яў. Удзельнікі сустрэчы ў Ла Ванг маліліся таксама за ахвяры землятрусу ў Японіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.