2011-03-28 14:03:38

Інтранізацыя новага главы Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы


RealAudioMP3 Інтранізацыя новаабранага главы Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы архіепіскапа Святаслава Шаўчука адбылася 27 сакавіка ў саборы Уваскрашэння Хрыстовага ў Кіеве. Цырымонія пачалася з хроснага ходу ад царквы Дабравешчання Багародзіцы да катэдральнага сабора.

"Я цалкам аддаю сябе ў рукі Божыя, а Ён мяне будзе весці, таму я вельмі спакойны. Я думаю, што самая галоўная задача – гэта працягваць працэс будаўніцтва нашай Царквы, які мы назіралі ў мінулыя гады, сцвярджаць тое, што ўжо было зроблена", - сказаў Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі журналістам у нядзелю.







All the contents on this site are copyrighted ©.