2011-03-28 15:25:45

Рым: семінар “Экзарцызм і малітва вызвалення”


RealAudioMP3 28 сакавіка ў Папскім універсітэце “Regina Apostolurum” у Рыме пачаў працу шосты семінар на тэму: “Экзарцызм і малітва вызвалення”. Мэта семінара – асвятліць дзве розныя тэмы: экзарцызм, як духоўную і тэалагічную з’яву і існаванне сатанізму і сект з ім звязаных, што ўплывае на сацыяльныя, прававыя і крымінальныя аспекты жыцця грамадства.

Семінар адрасаваны ў асноўным святарам, але ў ім могуць паўдзельнічаць усе зацікаўленыя дадзенай праблематыкай: медыкі, псіхолагі, псіхіятры, юрысты, катэхеты, выкладчыкі і педагогі. Мерапрыемства прапануе святарам карысную інфармацыю для іх душпастырскай працы, а таксама парады для падтрымкі сем’яў. Скончыцца семінар “Экзарцызм і малітва вызвалення” у суботу 2 красавіка круглым сталом і дыскусіяй з экзарцыстамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.