2011-03-28 14:53:23

Малдова: каталіцкая дыяцэзія жадае “пашаны правоў уласнасці”


RealAudioMP3 Кішынёўская каталіцкая дыяцэзія падала ў суд на ўрад Малдовы, які “не пачаў ніякага дыялогу і канкрэтных перамоў” з дыяцэзіяй адносна перадання ёй касцёльнай уласнасці, забранай у савецкія часы. У заяве дыяцэзіі гаворыцца, што “у савецкі перыяд месцы культу і іншая маёмасць, якія належалі Каталіцкаму Касцёлу ў Малдове былі канфіскаваны і перададзены ва ўладанне дзяржавы. Пасля абвяшчання незалежнасці і атрымання суверэнітэту Рэспублікай Малдова, Каталіцкі Касцёл неаднаразова звяртаўся да ўладаў з просьбай аб звароце раней канфіскаванай маёмасці. Да сённяшняга дня ўлады краіны не праявілі ніякай гатоўнасці вырашыць праблему”.

Паводле Кішынёўская дыяцэзіі “павага да права ўласнасці на касцёльную маёмасць і месцы культу павінна быць не фармальнай, а фактычнай”. Гэта права павінна рэалізавацца згодна з законам і ў адпаведнасці з гістарычнай праўдай.







All the contents on this site are copyrighted ©.